Мінскі гадзіннікавы завод «Луч»

На Яндэкс і Гугл мапах.

Мінскі завод «Луч» заснаваны ў 1953 годзе. Адзіны гадзіннікавы завод у Беларусі. 80% акцый належыць швейцарскай кампаніі Franck Muller International.

У 2023 годзе адкрыўся музей з экспазіцыяй гадзіннікаў і экскурсіяй па заводзе. На экскурсіі распавядаюць гісторыю завода і паказваюць этапы вытворчасці.

Станкі выразаюць нарыхтоўкі для гадзіннікаў.

Можна замовіць персанальную гравіроўку.

Магчыма выраб цыферблатаў са сваім дызайнам.

Паказалі тэхналогію друку цыферблатаў. Працэс не просты і не хуткі. Кожная фарба наносіцца і запякаецца па чарзе.

Тут успамінаецца дызайнерскі прынцып: не важна, наколькі складаны і доўгі працэс, важны толькі вынік. Калі вынік не вельмі, то працэс не мае каштоўнасці, якім бы складаным ён ні быў.

У музейнай экспазіцыі сабрана калекцыя гадзіннікаў, выпушчаных заводам у розны час. Ёсць гадзіннікі, якія насілі бацькі.

Недалёка ад музея знаходзіцца фірмовая крама. У ёй таксама прадаюцца мадэлі гадзіннікаў з мінулага.

Візіт на завод навёў на разважанні пра месца наручных стрэлкавых гадзіннікаў у сучасным свеце. Мабільныя тэлефоны забралі функцыю вызначэння часу. Смарт-гадзіннікі занялі рынак наручных гадзіннікаў. Дарагія стрэлкавыя гадзіннікі існуюць як сімвал статусу. Для звычайных наручных гадзіннікаў застаецца роля дэкарацыі і аксэсуара. Значыць, такіх гадзіннікаў павінна быць некалькі пад розныя вобразы.

Пярсцёнкі, завушніцы, ланцужкі. І цяпер гадзіннікі — гэта дэкаратыўны аксэсуар, які страціў сваю функцыянальную ролю.

Спадабалася ідэя аднастлелавых гадзіннікаў. Класна для тых, хто хоча запаволіць сваё жыццё.

Вердыкт: варта наведаць.

11 лютага 2025

Чытайце далей:

Пэўна, лесьвіца — найпрыгажэйшае месца ў палацы. Паводле Інстаграму, дзеля яе сюды прыяжджаюць турысты.

Сядзіба Святопалк-Чацвярцінскіх у Жэлудку

Адзін дзень у красавіку

У Салігорску раз у год адчыняюць закрытую тэрыторыю з салянымі тэрыконамі і праводзяць веламарафон «Соль Палесся». У гэтым годзе адбыўся рэкордны велазаезд Беларусі з 3 000 удзельнікамі. Праехаў 75-кіламетровую дыстанцыю (на самой справе — 86,4 кіламетра), паглядзеў нетыповыя для Беларусі пейзажы. Вельмі спадабалася!

Веламарафон «Соль Палесся 2026»