Дзень 8. Частка 2. Караван-сарай

На Яндэкс і Гугл мапах.

Шаўковы шлях з Эўропы на Усход праходзіў праз Армэнію. Таму тут было шмат караван-сараёў.

Даведка.

Караван-сарай — гэта будынак або комплекс, што служыў месцам спынку і адпачынку для гандлёвых караванаў, падарожнікаў і іхніх жывёлаў. Яны былі распаўсюджаныя ўздоўж гандлёвых шляхоў і адыгрывалі важную ролю ў падтрымцы гандлю паміж Усходам і Захадам. Караван-сараі забясьпечвалі бясьпеку, ежу і начлег для падарожнікаў, а таксама абарону ад разбойнікаў.

Гэты Селімскі караван-сарай збудаваны ў 1332 годзе. Вось што я знайшоў:

Знаходзіцца амаль на самым вяршку Селімскага перавалу, на вышыні 2410 мэтраў над узроўнем мора.

Нават у сьпякотнае лета там даволі халодна і вятрыста (вятрыста — пацьвярджаю; але не было халодна), а ўзімку яго наогул накрывае глыбокі сьнег. Каля караван-сараю цяпер праходзіць добрая асьфальтаваная дарога, але з-за сьнегу езьдзіць па ёй можна толькі каля шасьці месяцаў на год. Клімат там суровы, але віды — незабыўныя (пра віды — пацьвярджаю).

Першае памяшканьне:

Унутраная прастора:

На двары ў той дзень было горача. Унутры — прахалодна. Антон нават зьмерз :-)

Баковыя прасторы:

Сьветлавая ці вэнтыляцыйная адтуліна:

Яшчэ раз від на ўваход:

Від з караван-сараю на даліны:

Мяне спадабалася. Зь таго часу звычайна захоўваюцца цэрквы і манастыры. А гэта — утылітарная пабудова. Такія рэчы мацней пераносяць у мінулую эпоху: у галаве лёгка малююцца хлопцы з вярблюдамі 700 гадоў таму — тут начавалі і адпачывалі.

Пішу — і прыходзіць думка: клясна было б тут зьварыць кубачак кавы. І дарэчы было б! Раней тут адпачывалі, пілі гарбату і г.д. А цяпер, праз 700 гадоў, — зьварыць каву.

Пакармілі сабаку — і паехалі далей.

24 жніўня 2024