Дзень 7. Частка 2. Крылы Татэва
Вярнуліся ў Горыс паесьці і перачакаць самы спёкавы час.
Антон упершыню спрабуе долму:
Не зацаніў.
Я паспрабаваў мясцовую каву:


На дне кубка — асадак. Падобна, заварываюць кшталту турэцкай кавы.
У смаку ня ўлоўіў нот абсмажкі. Пасьпяк — нібыта выкураў цыгарэту, і трымаўся доўга.
Цалкам дапускаю, што камусьці гэта даспадобы, але мне падалося грубаватым.
Адпачылі і паехалі далей.
Прыехалі на «Крылы Татэва» (Татэўскую канатную дарогу). Яна лічыцца самай доўгай пасажырскай маятнікавай канаткай. Даўжыня — амаль 6 км, ёсьць у Кнізе рэкордаў Гінэса. Мяне гэта зьдзівіла — думаў, што ўсё «самае-самае» ўжо ў Кітаі :-)
Шлях у адзін бок займае 12 хвілін. Дзьве кабіны ходзяць кожныя 15 хвілін.
Відэа ад 9 сакавіка:
Сакавіцкі выгляд:
Едзем, глядзім.
Антон, здаецца, баўся :-) Увесь час пытаўся: «Дакладна не абарвецца?»
Віды:
Сярэдзіна шляху:
У сакавіку:

У жніўні:

У сакавіку:

Антон задаволены!

Зь іншага боку канаткі разьмешчаны Татэўскі манастыр, заснаваны на пачатку IX стагодзьдзя. Дарэчы, канатная дарога зробленая ў межах праекту аднаўленьня манастыра, і ўвесь даход ідзе на яго аднаўленьне.
Сакавік:

Жнівень:






Сьвечкі ставяць у пясок (як і ў нас), але тут яшчэ і вады наліта:
Антон зацаніў:

Прагуляліся па тэрыторыі.


Галубы адпачываюць на калёне:
Сьцены:

Думаю, гэта прыбіральня:

Сакавік:

Жнівень:

Ля адной сьцяны было вельмі шмат пчол:

З манастыра адкрываюцца такія віды:

Ацэнка Антона:
Гэта быў адзіны манастыр, які мы наведалі з Антонам. Мне падалося, што астатнія для яго будуць даволі падобныя, таму не глядзелі іншыя. Сюды прыйшлі, бо я хацеў паказаць яму канатку і віды зь яе.
Здымаем ружы адмыслова для мамы:

Вярталіся ўжо на захадзе сонца.

Цямнее хутка. Здаецца, я ні разу ня бачыў тут такіх маляўнічых захадоў, як у нас. Думаю, гэта таму, што Армэнія ляжыць на вышыні 1–2 кілямэтры над узроўнем мора.
23 жніўня 2024