Дзень 7. Частка 1. Падвесны мост у пячорным горадзе Хндзорэск

На Яндэкс і Гугл мапах.

Раніцай ізноў прачнуўся на сьвітаньні. Антон сьпіць яшчэ пару гадзін.

Паспрабаваў запісаць відэа з аглядам выгляду, але падалося трошкі па-пэнсіянэрску 😂

Пакуль Антон сьпіць, вырашыў прыняць сонечную ванну, бо сонца яшчэ не паліць. Прыйшла ідэя зьняць працэс заварваньня кавы. Выйшла сьмешна — суседзі адчынілі дзьверы (на 1:30) і чакалі, пакуль я скончу здымаць 😬

У Армэніі прадаецца беларуская малочка. Гэты сыр каштуе каля 14 рублёў па цяперашнім курсе.

У Армэніі захавалася шмат артэфактаў мінулага. Гэтая камэра, здаецца, яшчэ працуе.

Вельмі падабаюцца гарызонты ў гарах. На фота не атрымліваецца перадаць так, як бачыцца жывым вокам.

Дарэчы, езьдзілі на Kia Sportage — паўнапрывадны аўтамат. У багажніку быў цэлы гардэроб-шкаф.

Прыехалі ў пячорны горад Хндзорэск. Я тут ужо быў — напісаў пра гэта асобны пост.

Тут пастаўлю толькі фота і відэа з гэтага наведваньня.

У Хндзорэску ёсьць падвесны мост. Яго пабудаваў мясцовы жыхар за ўласныя сродкі. Падрабязьней — у тым самым пасты.

Мост хістаецца, калі ідзеш па ім. Антон усё прасіў мяне яго пафоткаць:

Перад мостам ёсьць адна пячорная хата, у якой Сэвада праводзіць экскурсіі. Ён нарадзіўся і 5 гадоў жыў у Хндзорэску.

Пячоры рукатворныя. Чорнае на скляпеньнях — сажа.

У канцы гэтага відэа відаць самагонны апарат. Сэвада дагэтуль гоніць на ім самагон.

Гэтым разам купіў у яго самагон з шаўкоўніцы. Сэвада даў зьніжку — сказаў, што я ўжо пастаянны кліент!

Вырэшылі прайсьці пешы маршрут.

Зайшлі адпачыць у старадаўнюю царкву.

Тэмпэратура была каля 35℃. Антон з задавальненьнем ішоў і атрымліваў асалоду ад краявідаў!

Заселіліся ў пячору зь цудоўным выглядам:

Агляд апартамэнтаў:

Заварыў другую кубак кавы. Пратэставаў сухое паліва ў выглядзе таблетак — хапае роўна на закіпеньне аднаго кубка вады. Немантаванае відэа на 15 хвілін:

Па сакрэце: у нас была толькі газаваная мінеральная вада. Эспрэса атрымаўся з густой пянькай, амаль як сьмятанка :-) На смак нават прыкольна, крыху саланавата.

Адпачылі, напоўненыя сіламі і гонарлівасьцю, пайшлі далей.

Зьверху ўбачылі яшчэ адну царкву:

Антон вырашыў пасядзець каля заплечніка і адпусьціў мяне туды зьбегаць. Від з царквы вось такі (справа ўнізе бачны мост):

Царква старэйшая і меншая за першую. Якіх яна гадоў — ня ведаю.

На акне нехта пакінуў царкву зь запалак.

Па дарозе трапляюцца месцы для пікнікаў, часта ў цені дрэваў.

Антон у захапленьні!

Сустрэлі пачатую, але недаробленую пячору:

На гэтым фота бачны падвесны мост і драўляная лесьвіца за ім:

Камэра не перадае, наколькі стромкі спуск. На відэа здаецца, што ідзем па простай сьцежцы, але ў Антона «Кроксы» сапраўды слізгалі на спуску.

Ідзем назад:

Адпачываем і чакаем куплены самагон:

Маршрут атрымаўся прыкладна на 4–5 кілямэтраў.

Усяго гулялі 3 гадзіны. Антон на фінішы:

Антон выяўляе эмоцыі і ставіць лайк:

23 жніўня 2024