Дзень 5. Сымфонія камянёў і Севан

На Яндэкс і Гугл мапах.

Паснедалі:

Прыехалі да Сімфоніі камянёў:

Пра тое, што гэта такое, можна пачытаць у Вікіпэдыі :-) Тут я гэтага распісваць ня стаў.

Гнёзды ластавак:

Калі прайсьці далей і падняцца на гару, там будзе цікавы храм. Але Антон не захацеў ісьці — спякота была, ды ён яшчэ не палюбіў хадзіць. Вось фаткі зь лютага — гара з храмам і від на Сымфонію камянёў зьверху:

Нашы ўражаньні:

Водгук Антона:

Калі сур’ёзна, гэта цікавае месца. Мяне, як чалавека зь раўніны, уражвае, калі я побач з такімі высокімі скаламі. Нават крыху кружыцца галава.

Калі трапляю ў такія мясціны, галава чамусьці думае, якое ўражаньне гэта рабіла на старадаўніх людзей :-)

Паехалі далей:

Заселіліся ў прыемнае месца на Севане. Нумар:

Выкупаліся:

Севан — адно з самых вялікіх высокагорных азёраў. Тут клімат іншы, чым у Ерэване. Ахах «чым». Калі прыехалі — было больш за 30°, а ўвечары ўжо ніжэй за 20°. Вада заўсёды прахалодная.

Замовілі севанскую фарэль. Яна водзіцца толькі тут. Гатуюць проста на стале, на гарачых камянях, паліваюць нечым накшталт віна.

Водгук пра севанскую фарэль:

Паводле шкалы Антона — гэта вельмі добры водгук!

Мяне зьдзівіла, што калі Антон паспрабаваў першы кавалак, сказаў: «Ммм, смачна!» Але потым дадаў: «Калі з’есьці болей, смак становіцца звычайным».

Паглядзелі на захад сонца:

Прыкольныя і трошкі агідныя водарасьці:

З’ездзілі ў горад Севан — купіў Антону падробку Кроксаў. На левай назе — летнія трэйл-красоўкі, што купілі яшчэ ў Ерэване. Я ў шоку, што ў Антона ўжо 44–45 памер нагі 😱 Напэўна, тут усё маламернае!

Адпачываем:

21 жніўня 2024