Адзін дзень

На Яндэкс і Гугл мапах.

Узнікла невялікая традыцыя перад закрыццём веласіпеднага сезона: ранішнія заезды на 25–40 кіламетраў.

Сёння вырашаем з’ездзіць на балота.

Кожны веласіпедыст павінен фоткаць свой велік!

Едзем вось так:

У гэтым годзе вельмі шмат яблыкаў —

і ў весках,

і нават у лесе.

Прыехалі.

Балота не вельмі вялікае. Але сюды цікава прыязджаць у розныя поры года.

Пашмурная раніца пачатку верасня выглядае так:

Нас перапаўняюць эмоцыі ад убачанага!

Некалькі гадоў назад у лесе паваліла вялікія дрэвы. Шукаем выкарчаваныя карані.

Фоткаемся для маштабу.

Эмоцыі так і перапаўняюць!

Побаў працякае рака Лахва.

Пакуль сядзім, перакусваем, павук паспявае сплесці цэлую павуціну! А пакуль я збіраюся яго сфоткаць, ён з’ядае палову павуціны /|\(◦.◦)/|\

Па дарозе набіраем трошкі кукурузы.

Зноў эмоцыі зашкальваюць!

Артыфакт з мінулага.

3 верасня 2026