[В'етнам 2024](https://anatollatotin.me/vietnam/2024/)

# Пералёт

Дні 1–2.

Увечары перад выездам у аэрапорт перавозім каву на ператрымку.

![](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/37.avif?v=mp3wp4h6i7gh)

Па дарозе ў педалі счапленьня адлятае абмежавальнік поршня. Часам поршань занадта моцна раскрываецца і блякуе націск педалі. Патрэбны тэрміновы рамонт! Купляю пластыр у аптэцы і рамантую педаль «бацькаўскім мэтадам». Абмяжоўваю амплітуду адцісканьня педалі.

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/31.mp4?v=muydfnjrej74)

![](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/1.avif?v=moh65p976kmv)

У Менску па традыцыі п’ём каву.

![](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/2.avif?v=moh65pbj6v62)

На двары пачатак кастрычніка, але я ўжо апрануты пад в’етнамскае надвор’е. Толькі шкарпэткамі ўцяпліўся на час дарогі.

Паркуемся ў менскім аэрапорце. Цэны на паркоўку каля самога аэрапорта ўсё яшчэ здаюцца даволі дэмакратычнымі.

![](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/3.avif?v=moh65pbwc219)

Заўсёды фатаграфую машыну на стаянках, каб потым успомніць, дзе яна была прыпаркаваная.

У аэрапорце сьцягваю чамадан жоўтым рамянём. Раблю гэта не дзеля бясьпекі. Калі ўпершыню ляцеў з гэтым чамаданам, аказалася, што на стужцы выдачы багажу занадта шмат чорных чамаданаў і цяжка адразу пазнаць свой. З яркай сьцяжкай чамадан бачны здалёк.

![](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/4.avif?v=moh65pbr7bl4)

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/32.mp4?v=muydfo3j14k0s)

Гэта ўжо Шарамецева. Тут цікава прадаюць каньякі. Побач з кожнай бутэлькай стаяць колбы з інгрэдыентамі, пахі якіх імітуюць водар каньяку.

![](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/5.avif?v=moh65pbr6kiu)

Калі можна адразу панюхаць розныя каньякі, разумееш, што яны сапраўды розныя: церпкія, салодкія, кветкавыя, драўняныя і гэтак далей. Падобнае адчуваньне было на капінгу кавы, калі адразу спрабуеш розныя гатункі і абсмажкі.

У Шарамецева на этапе дагляду трэба разувацца. Паколькі я загадзя пераапрануўся пад надвор’е Ханою, дык праходжу дагляд басанож.

![](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/6.avif?v=moh65peu82fr)

Да Шанхаю ляцім на вялікім самалёце з двума праходамі.

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/33.mp4?v=muydfomjj4ua)

У самалёце кормяць нармальна.

![](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/13.avif?v=moh65pyy3gwi)

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/11.mp4?v=muydfh7h8dkk)

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/9.mp4?v=muydfr71e1op)

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/34.mp4?v=muydfp2v7idz)

Падлятаем да аэрапорта ў Шанхаі.

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/15.mp4?v=muydfhrboufb)

Цікавы фармат аб’явы пра тое, што нельга праносіць у самалёт.

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/18-mob.mp4?v=muydfiagcp4c)

Незвычайны стаканчык для вады:

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/35.mp4?v=muydfpj430u1)

Цікава, такую форму зрабілі таму, што яна таньнейшая ў вытворчасьці, ці каб людзі не пакідалі шклянкі дзе папала.

Ляцім далей.

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/36.mp4?v=muydfq331lvdw)

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/20.mp4?v=muydfjdtdbhw)

Другі самалёт з Шанхаю ў Ханой меншы — з адным праходам.

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/21.mp4?v=muydfjvx8wgg)

Пралятаем воблака. Унізе ўжо В’етнам.

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/22.mp4?v=muigwo1lmbll)

Прыляцелі. Мне падабаецца здымаць відэа ў фармаце «Людзі за справай».

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/23.mp4?v=muydfkm92pxxt)

Першы кадар Ханою. У Азіі мяне заўсёды захапляе шматслойнасьць гарадской прасторы.

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/24.mp4?v=muydfli7yjga)

Ідзём перакусіць у рэстаран на даху.

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/26.mp4?v=muydflzmikdr)

І тут сустракаем закат.

![](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/25.avif?v=moh65qu35qmf)

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/28.mp4?v=muydfmhfo4hh)

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/27.mp4?v=muigwvjx12czo)

[Video](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/images/29.mp4?v=muydfn15x38y)

Далей: [Ханой. Частка 1](https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/hanoi-1/)

1−2 кастрычніка 2024

Далей у [«В'етнам 2024»](https://anatollatotin.me/vietnam/2024/):

## [Ханой. Частка 1 →](https://anatollatotin.me/vietnam/2024/hanoi-1/)

[![Дзялюся думкамі і ўражаннямі ад першых двух дзён у горадзе.](https://anatollatotin.me/vietnam/2024/hanoi-1/cover/hanoi-1.avif?v=mq2nrs257nr7)](https://anatollatotin.me/vietnam/2024/hanoi-1/)

---

Source: https://anatollatotin.me/l/be/vietnam/2024/flight/
Language: be
