В'етнам 2024

На Яндэкс і Гугл мапах.

Дні 5-6.

У Ханоі шмат маленькіх тураператараў, якія прадаюць турыстам круізы. Увечары спантанна вырашылі паспрабаваць двухдзённы круіз на лайнеры па бухце Халонг.

Раніцай нас забірае аўтобус ад гатэля.

Каб падчас руху пасажыры не пераблыталі аўтобусы на прыпынках, усім раздаюць вельмі брэндаваныя бэйджы.

На адным з прыпынкаў вырашаю прыкалоцца і прабегчы ўверх па эскалатары супраць руху.

Дома кастрычнік, а тут цвітуць дрэвы.

Калі пад’язджаем да ўзбярэжжа, заўважаем, што вакол шмат разрухі. Аказалася, што зусім нядаўна на гэтае ўзбярэжжа абрушыўся тайфун «Ягі». Паводле ацэнак, шкода ад гэтага тайфуну аказалася адной з самых буйных у гісторыі В’етнама.

Калі відэа вышэй паглядзець з гукам, то ў канцы будзе чуваць гучны чых. Ён разблакаваў забаўны ўспамін: у аўтобусе ехалі кітайцы, і адзін з іх усю дарогу гучна чыхаў. Ня ведаю, навошта вам гэтая інфармацыя, але гэты чыхаючы кітаец настолькі моцна мяне раздражняў, што я вырашыў запісаць пра гэта ў дзённіку.

Аўтобус высаджвае нас ля прычала з павільёнамі чакання.

Чакаем.

Пасадка на карабель суправаджалася выступленнем з танцам дракона.

На другім відэа бачна, што дракона іграюць два чалавекі: адзін — галаву, другі — заднюю частку. Гэта разблакуе школьны ўспамін. За ўсё сваё жыццё я адзіны раз браў удзел у спектаклі — у шостым або сёмым класе. Тады я іграў заднюю частку каня. І тут, у В’етнаме, адчуваю некаторую сувязь з задняй часткай дракона 🥹

Мы выбралі каюту з вялікімі вокнамі на другой палубе.

Чылю на балконе, пакуль нас вязуць да першай прыпынкі круіза.

У бухце Халонг амаль 2000 астравоў і астраўкоў. Астравы скалістыя і складаюцца ў асноўным з вапняку. Яны ўтварыліся так: дажджы, падземныя воды і мора мільёны гадоў размывалі вапняк, утвараючы трэшчыны і пячоры. Затым мора затапіла ўсю гэту справу, і атрымаліся сотні асобных скал, якія «растуць» проста з мора. Геалагічна гэта называецца затопленым вежавым карстам.

Атмасфера раслабляючая.

Прыйшла ідэя за гэты міні-круіз перакаштаваць усе віды мясцовага піва. Атрымалася такая калекцыя:

Прыкладна праз гадзіну перасаджваемся на лодку і плывём да першага пункта прызначэння.

Побач з намі плывуць лодкі розных памераў. Узнікае прадчуванне, што будзе людна.

На беразе падымаемся трошкі вышэй. Прадчуванне перарастае ў упэўненасць, што людзей будзе шмат.

Першы пункт круіза — «Пячора здзіўлення» (Sung Sot Cave). На ўваходзе ў пячору ўпэўненасць перарастае ў веданне, што людзей сапраўды шмат.

У прынцыпе, калі падушніць, то можна сказаць, што пячоры і экскурсіі па іх складаюцца з даволі стандартных кампанентаў. Акей, давайце падушню.

Перад намі карставая пячора. У нейкі перыяд сваёй гісторыі яна была затоплена, і па ёй цякла вада. Патокі ўтварылі на столі прыкольны ячэісты рэльеф, які называецца скалопамі.

Зблізку трошкі падобна на бетон. :-)

Затым акіянскае дно падымалася, пячоры асушаліся, і з-за вады, што капае, утварыліся сталакціты (сасулькі, якія растуць са столі) і сталагміты (вежкі, якія растуць з падлогі). Калі сталакціты і сталагміты зрастаюцца, атрымліваюцца сталагнаты.

Сустракаюцца ўтварэнні прычудлівых формаў.

Далей дадаюцца лягенды, звязаныя з пячорай. Заўсёды. Выключэнняў не было. З гэтай пячорай звязана лягенда пра Зёнга — міфічнага героя В’етнама

Яшчэ могуць сустракацца аб’екты, якія нешта нагадваюць або сімвалізуюць. У гэтай пячоры таксама знайшоўся такі аб’ект — сімвал пладавітасці.

На выхадзе ёсць утварэнні, падобныя да ног людзей, якія сядзяць на выступе.

Пячора здзіўлення — адна з найбуйнейшых пячор бухты Халонг. Пацвярджаю: яна сапраўды вялікая.

Такім чынам, стандартны набор пячорных экскурсій:

— скалопы;

— сталакціты, сталагміты і сталагнаты;

— прычудлівыя ўтварэнні;

— утварэнні, падобныя да нечага;

— легенды.

Вяртаемся на лодку.

Інтэрнэт працуе ўсюль.

У мінулы раз вандраваў па В’етнаме 12 гадоў таму. У тыя гады інтэрнэт ужо вынайшлі, але не было настолькі паўсюднага яго пранікнення. Зараз жа, калі знаходзішся ў вандроўцы, застаешся ў прывычным інфармацыйным полі. Не ўзнікае эфект выпадзення з прывычнага соцыуму, інфармацыйнага поля і працэсаў.

Адплываем.

Нас прывезлі чамусьці на нейкі пляж. Там было шмат людзей. І проста пляж. Гэты пункт застаўся незразумелым.

На начоўку становімся на якар у адной з бухт. Захат сустракаем на караблі. Закаты — гэта заўсёды прыгожа! (Вельмі шкада, што Гуглафота сціснуў відэа з гэтай вандроўкі!)

Перад вячэрай ахвотныя праходзяць майстар-клас па прыгатаванні спрынг-ролаў.

Вядучы расказвае, што прыгатаванне спрынг-ролаў — жаночая справа. І кожная дзяўчына павінна ўмець іх гатаваць, калі хоча выйсці замуж.

На вячэру падаюць некалькі страў. Побач сядзіць пара, і хлопец усё абураецца, што порцыі вельмі маленькія і іх прыносяць вельмі доўга.

Увечары вядучы сам выконвае песні.

Атмасфера прікольна-незвычайная-дзіўная.

Світанак.

За выключэннем вячэры, астатнія прыёмы ежы праходзяць у фармаце шведскага стала. На іх ужо можна ўпоўні нядрэнна паесці.

Заўважаю расклад усяго міні-круізу. Бачна, што, па факце, гэта не двухдзённы, а, у лепшым выпадку, сутачны круіз.

Засталася адна актыўнасць — плаванне на байдарцы паміж скалістых астраўкоў.

Рэлакс.

Прыгожа і супакойліва.

Заўважаем прыкольную гульню блікаў на скалах.

Абавязкова трэба паснімаць!

Прыкладна праз хвілін 40 вяртаемся на карабель.

Плывем назад.

Спецыяльна пакідаю тут доўгія відэа, у якіх нічога не адбываецца, каб захаваць менавіта гэтую атмасферу. Рух па вадзе. Праплыванне міма скал. Нічога не адбываецца.

Хаця, калі прыглядзецца, экшэну хапае.

То праплыве міма кусок пенапласту.

То карабель пройдзе побач.

Падыходзім да прычала, і вядучы прапануе паклапаціцца пра таксі. Кажа, зараз цяжка знайсці таксі да аэрапорта.

Я згаджаюся. Хаця ўнутраны голас кажа: «Ты ўжо шмат вандраваў, і зараз гэта папахвае разводам». Але як бы ты ні казаў у мінулым: «Гэта быў апошні раз, калі мяне развялі як турыста, больш са мною такога не паўторыцца», — усё роўна штораз даеш сябе развесці 😅

Гід арганізуе таксі ад горада да аэрапорта. Таксіст аказваецца яго братам. Тут ужо ўсё кажа, што перад намі развод. Кошт складае 700 000 в’етнамскіх донгаў, або каля 30 даляраў.

Сума не вялікая, канечне, і гісторыя не каштавала б расказу, калі б не мела нечаканага працягу.

У нас на руках ужо купленыя квіткі ў Далат. Прыязджаем у аэрапорт і нечакана вырашаем вярнуцца ў Ханой. Яксьці ён здолеў зачапіць нас сваёй атмасферай. Квіткі здаць ужо не атрымліваецца, таму што яны на лоўкостар, а да вылету застаецца каля гадзіны. Забіваем на квіткі і выклікаем таксі назад да горада, каб далей на аўтобусе вярнуцца ў Ханой.

Кошт у Уберы аказваецца 88 000 донгаў, або прыкладна 3,5 даляра.

І тут гісторыя з таксістам атрымлівае працяг: прыязджае той самы таксіст, які вёз нас ад прыстані ў горад. Трэба аддаць яму належнае — ніякага збянтэжання ён не выказаў.

***

Прапановы, які павінны быць міні-круіз:

  1. Прыбраць наведванне пячор.
  1. Назаўсёды адмовіцца ад наведвання пляжа.
  1. Пакінуць толькі плаванне на судне паміж астраўкамі. Гэтага ўжо амаль цалкам дастаткова для рэлаксу, сузірання і нічоганераблення.
  1. Працягласць круіза павялічыць мінімум як на суткі.
  1. З актыўнасцяў можна пакінуць плаванне на байдарцы.
  1. Магчыма, дадаць снорклінг для ахвотных.

Настойліва прапаную зменшыць шчыльнасць актыўнасцяў і ўражанняў. Гэта дазволіць больш глыбока пражыць менавіта важны вопыт. У дадзеным выпадку — адчуць саму бухту Халонг з яе скалістымі астравамі.

***

Далей едзем на аўтобусе ў Ханой. Ён сустракае нас звыклым гулам мапедаў.

Працяг будзе...

Абмеркаваць допіс у Тэлеграме.

5‒6 кастрычніка 2024