Дні 1–2. «Каскад» і «Дзіцячая чыгунка»
Да вечара першага дня прыйшлі ў сябе і вырашылі прагуляцца.
Пайшлі да Каскаду. Гэта вялікая лесвіца зь відам на ўвесь цэнтар Ерэвану. Фота ў гэты раз не зрабіў — вось фота сьнежня 2022 году:

Ідзем угору:
Від зьверху:
Ідзем уніз:
Некалькі фота з мінулых паездак:
Унізе Каскаду стаяць скульптуры розных вядомых сьветавых майстроў, падораныя гораду армянскім мільярдэрам, які жыве ў ЗША. Ён, напрыклад, валодае ерэванскім аэрапортам.
Скульптуры прыколныя. Тут успамінаю, якія адстойныя ставяць у нас.




На самым Каскадзе некалькі ярусаў — там ёсьць фантаны і яшчэ скульптурныя кампазыцыі.


Да самай вяршыні трэба прайсьці роўна 555 прыступак.
У яснае надвор’е зьверху відаць Арарат.

Цэнтар Ерэвану праектаваў архітэктар Аляксандар Таманян. Адна з ідэяў — каб праз увесь горад, пачынаючы з Каскаду, ішла вуліца ў кірунку да Арарату. Тады Арарат яшчэ быў у складзе Арменіі і заўсёды быў важным сымбалем народа. Пакуль яго савецкая ўлада не аддала Турцыі.


У гэтыя дні гулялі галоўным чынам вечарам, калі сонца ўжо сыходзіць. Удзень тэмпэратура 32–35 градусаў.
Па Ерэване я ўжо шмат разоў гуляў і здзівіўся, калі знайшоў пешаходны тунэль. Ён у самым цэнтры, а я праходзіў побач шмат разоў.

Армэнія цікавая тым, што тут засталося шмат рэчаў з мінулага. Яны ўжо патрапаныя часам, але захаваліся. У многім дзякуючы таму, што пасьля распаду СССР у Армэніі быў цяжкі час і не было сродкаў на «лішкі». Але гэта дазволіла захаваць артэфакты мінулага. Гэты тунэль якраз такі артэфакт.
Тунэль прарублены ў скале. Наогул, уся Армэнія фактычна стаіць на скальных пародах :-) Відаць, што парода паступова зьмяшчаецца.
Мяне яшчэ спадабалася асьвятленьне — яно сьвеціць у столь і адбіваецца. Яно цёплае, а форма лямпаў нагадвае электрычны разрад. Стаўлю лайк 👍


Уваход у тунэль з другога боку:

Прыйшлі на Дзіцячую чыгунку.


Чыгунка была адкрытая 9 чэрвеня 1937 году як адна з многіх піянэрскіх чыгунак у СССР. Да гэтага часу яна існуе, але ў паўзакінутым стане. На 2024 год не функцыянуе: цеплавозы няспраўныя, станцыі зачыненыя. Як і ўсе піянэрскія чыгункі, ерэванская працавала з удзелам дзяцей пад наглядам дарослых, каб зацікавіць іх чыгункай.
На тэрыторыі стаіць некалькі складаў. Ёсьць дызэльная мадэль:


І паравоз (Антон ня здолеў яго завесьці):
Саставы стаяць даўно. Вялізныя дрэвы ўжо вырасьлі й карэньнямі паднялі рэльсы разам з вагонамі.


Здаецца па фатках, што пахмурны халаднаваты дзень. Але насамрэч гэта вечар, амаль захад сонца, і вельмі гарачы дзень.

Станцыя знаходзіцца ўнізе ўшчэльля. Побач цячэ горная рака.




Уражаньні: прыемнае і атмасфэрнае месца. Ушчэльле. Высокія дрэвы, што даюць цень. Горная рака. Від на скалы.
Тэрыторыя закінутая і непрыбраная, але людзі ўсё роўна там туляюцца. Мясцовыя рабілі шашлыкі каля ракі.
Я падумаў, што калі б упарадкаваць гэтае ўшчэльле, атрымалася б выдатная зона для прагулкі. Уздоўж ракі і чыгункі можна прайсьці пару кілямэтраў. Карацей, патэнцыйна шыкоўнае месца для прагулкі, спорту, шашлыкоў і адпачынку.
Потым выпілі віна. Адсьвяткавалі паступленьне Антона і маё атрыманьне ВНЖ.
Сэлфі дня:

16‒17 жніўня 2024