Дзень 9. Сямейная фэрма Мікаэлян

На Яндэкс і Гугл мапах.

Традыцыйны сьвітанак на Севане:

Перасяліліся ў іншае месца:

Чакаем ежу. Сузіраем:

Зноў пераконваюся, якія прыгожыя віды на Севане. Яны розныя. Надвор’е часта зьмяняецца. Цудоўнае месца, каб проста сузіраць і занурыцца ў момант.

Прынесьлі ежу. У мяне — ягня з гароднінай, у Антона — рыба з гароднінай.

Антон ацэньвае памер сваёй стравы (не чакалі, што будзе такая вялікая):

Мяне зьдзівіла, што Антону спадабалася фактычна юшка. Думаў, дзеці ня любяць рыбныя стравы. Але гэта ўжо другая, якую ён зьесьці з задавальненьнем. Відаць, Антон ужо не дзіця 🤔

І традыцыйная гарбата зь мятай і чабрцом — яна вельмі добра заходзіла падчас паездкі:

Прыехалі на сямейную фэрму Мікаэлян. Тут робяць сыры.

Спачатку вядуць у склеп і распавядаюць пра сыры, якія вырабляюць:

Тут робяць сыры вытрымкі ад 6 да прыкладна 24 месяцаў.

Адны сыры вытрымліваюць у віне. Іншыя заворваюць у вінныя лісты, папярэдне вымачаныя ў каньяку. Трэція праціраюць каньяком. Чацьвёртыя абсыпаюць спецыямі. І гэтак далей.

Антон слухаў з цікавасьцю:

Калі каньячны сыр вытрымліваюць 6 месяцаў, яго кожны дзень перакручваюць і праціраюць каньяком з карыцай. Калі сыр вытрымліваюць год — робяць гэта раз на тыдзень.

Тут яшчэ робяць соусы, зь якімі смачна есьці сыр:

Потым ідзем у альтанку (ці як яе назваць) на дэгустацыю.

На дэгустацыі было 10 сыроў: ад лёгкіх да больш насычаных. Расказвалі пра кожны сыр, як ён вырабляецца і з чым спалучаецца.

Антон на дэгустацыі:

Зноў мяне зьдзівіла — Антон сапраўдны гурман! Ён уважліва спрабаваў сыры, адрозьніваў смакавыя ноткі і вызначаў любімыя.

На гэтай фэрме поўны цыкль вытворчасьці. Уласнае статка кароў (цяпер яны пасуцца вышэй у гарах). Сыры робяць і прадаюць самі.

Смак сыроў вельмі спадабаўся! Што й казаць — каровы натуральнага выпасу на сьвежым паветры! На відэа з папярэдняга пасту бачная выдатная тэкстура вытрыманага сыру:

Забыўся спытаць, ці выкарыстоўваюць яны жывёльны сычужны фермэнт. Калі не — гэта проста бомба!

Купілі зь сабой некалькі сыроў:

Сыр не дешевый, но стоит того!

Сыр не танны, але варты гэтага! Да падарункаў сыр не даехаў. Па-першае, было занадта горача, і ён дрэнна б захаваўся. Па-другое, ён занадта смачны (гэта сапраўдная прычына)! Таму давядзецца паверыць мне на слова, парадавацца за нас і дараваць :-)

На фэрме таксама жывуць конь, куры і кот. Нас гэтым ужо не зьдзівіш! Але кот у пасты — заўсёды плюс!

Калі вярнуліся, пайшоў град. Зноў зьдзівіўся, як хутка на Севане зьмяняецца надвор’е.

Традыцыйная кава дня:

25 жніўня 2024