Дзень 6. Чортаў мост

На Яндэкс і Гугл мапах.

Раніца. Добра, што ў нас нумар з асобнымі ложкамі!

Звярнуў увагу яшчэ ў мінулай паездцы зь Антонам па Беларусі: калі начую на прыродзе, пачынаю прачынацца каля сьвітаньня. І гэтым разам прачнуўся крыху пасьля яго.

Прайшоўся ўздоўж берага. Севан проста правакуе яго здымаць пастаянна!

Калі Антон прачнуўся, сабраліся і паехалі да Чортавага моста. Па дарозе заехалі ў краму. У Армэніі каву прадаюць так:

Тут жа моляць. Сустрэў і заводзкія, і ручныя кава-молкі:

Фішка ў тым, што каву трэба захоўваць без доступу кіслароду і ультрафіялету, каб адчуваўся смак абсмажкі. Праз тыдні чатыры любая кава пачынае мець аднолькавы смак. А молатую каву лепш не захоўваць — смак губляецца ў 2–4 разы хутчэй.

У краме ўбачыў курыныя лапкі. Бачыў іх раней у Азіі — там іх ядуць, напрыклад, смажанымі ў фрыцюры як закуску да піва. Аднаго разу выпадкова замовіў іх у В’етнаме, дзе мэню было толькі па-в’етнамску. Як ядуць іх у Армэніі — ня ведаю. І чаму ў нас іх не ядуць? :-)

Калі былі на Севане, заўважылі, што пакецік з семкамі ўзьдзьмуўся. Бо Севан знаходзіцца амаль на 1000 мэтраў вышэй за Ерэван (а можа, іх наогул фасуюць дзесьці ў Расеі).

Па дарозе Антон успомніў пра гэта. Потым узгадаў, што Хайк падарыў нам слоік мясцовага мёду. І кажа: «А вечка ад ціску не сарвецца?» Спыніліся праверыць — вечка сапраўды выдало, і трохі мёду вылілася ў чамадан. Пашанцавала, што слоік быў загорнуты ў анучу!

У горадзе і па-за ім паліцыя заўсёды едзе зь мігалкамі. Гэта зручна — бачна здалёк і ёсьць час зьменшыць хуткасьць :-)

Частая зьява — статкі, што пасьвуцца. Часьцей каровы, радзей авечкі. Каровы часта ходзяць проста па дарогах.

Прыехалі да так званага Чортавага моста. Побач ёсьць пячоры:

Прыгожа, але чамусьці трошкі адштурхоўвае 😬

Палкі затрымліваюцца і паступова абрастаюць камянём.

Увогуле, пячораў тут дзьве. Але ў той дзень вада ў рацэ была высокая, і ў другую пячору мы ня здолелі патрапіць.

Каб трапіць у пячору, трэба спусьціцца з невялікай скалы. Бачыў, як некаторыя адмаўляліся гэта рабіць. Потым трэба прайсьці крыху па вадзе, ступаючы ў патрэбныя месцы, каб не ўваліцца ў глыбіню. Побач ёсьць гіды, якія дапамагаюць прайсьці.

На зваротным шляху зьняў крыху дарогі (як выйшла :-)

Спадабалася. Рэкамэндуем да наведваньня.

22 жніўня 2024