Дзень 3. Пячора Лявона
Ідзем уніз:
Глядзім:



Глыбіня — 28 мэтраў.

Калі б мы ведалі, што гэта такое, мы ўсё роўна ня ведалі б, што гэта такое. Дзіўна. Вельмі дзіўна.
Мужык па імені Лявон пачаў капаць склеп і ўпіраецца ў цвёрдую пароду (ну, як капаць — ён долбіў больш мяккую). Паспрабаваў капаць у абыход, каб знайсьці зямлю, але так і не знайшоў.
І тут яму зьявілася бачаньне, што трэба капаць вялікую пячору. І Лявон пачаў капаць.
І працаваў кожны дзень на працягу 23 гадоў.
Ён казаў сябрам: «Тут у мяне будзе вінны склеп, буду частаваць вас віном». А сям’і казаў: «Трывайце, так трэба».
І прыйшоў дзень, калі Лявон вынес апошняе вядро камянёў. Машына, якую выклікалі, вывезла апошнія камяні.
У той жа дзень Лявон памёр у той самай апошняй машыне з камянямі.
Цяпер сям’я Лявона вядзе сюды экскурсіі і распавядае гісторыю свайго бацькі.
Камень, у які ўпіраецца Лявон:

Схема:

Ідзем угору:
Антон: «Нарм». Гэта значыць — спадабалася.
Маё меркаваньне такое: гэта прыклад тытанічнай працы без сэнсу. Гляджу на гэта як дызайнер. Вынік — эстэтычна грубавата, інжынэрна нецікава, з пункту гледжаньня мастацтва — бяссэнсоўна.
Калі б была хоць нейкая мастацкая ці інжынэрная каштоўнасьць, нейкія знаходкі ў рашэньні — іншая справа. Але тут няма нічога, акрамя 23-гадовай працы аднаго чалавека.
Калі дапусьціць, што гэта было зроблена, напрыклад, 4000 гадоў да нашай эры, магчыма, было б цікава. Але гэта зроблена ў XXI стагодзьдзі.
Важны вынік. Працэс можа быць як заўгодна складаным і вялікім, але калі вынік дрэнны — усім абыякава.
18 жніўня 2024