Дзень 0. Палёт

За дзень да паездкі абнавіў імідж Антона.

У аэрапорт паехалі на машыне.

Машыну пакінулі на паркоўцы аэрапорту. Па кошце за два тыдні выйдзе прыкладна столькі ж, колькі на таксі ад аэрапорту да Менску і на маршрутцы да Магілёва.

На гэтай стаянцы каля 1300 месцаў. Калі прыехалі — усе былі занятыя. Давялося чакаць, пакуль нехта зьедзе. Сторож тэлефанавала — на другой стаянцы было толькі 10 вольных месцаў.

Высветлілася, што ў ручной паклажы нельга перавозіць дзьве адвёрткі.

Вельмі пашанцавала, што гэтым разам не ўзяў з сабой булаву!

Вылет быў у 0:05. Мы прагалада́ліся.

Але ў д’юці-фры нам не прадалі фісташкі. Бо мы ляцелі ў Арменію. І нельга купляць імпартныя тавары. Толькі беларускі алькаголь і салодкае 😱

Таму перад пасадкай у самалёт перакусілі беларускімі крэветкамі.

Ляцелі «Белавіяй». Самалёт быў невялікі. Здзіўляла аб’ява: «Ручную паклажу з зялёнымі біркамі пакладзіце пад сядзеньне перад сабой, а з сінімі — на паліцы над сядзеньнямі». Такога яшчэ ніколі ня чуў.

Ляцець 4 гадзіны. На пашпартным кантролі было вельмі шмат людзей! Але працавалі хутка — за 20–30 хвілін усіх прапусьцілі.

Заселіліся ў звычайны ерэванскі дом на 10 паверх.

Прайшліся да кругласутачнага прадуктовага магазіну. Ерэван а 6:30 раніцы. Такім бязьлюдным убачыў яго ўпершыню :)

Сфоткаліся і пайшлі спаць.

14 жніўня 2024