Мінскі гадзіннікавы завод «Луч»
Мінскі завод «Луч» заснаваны ў 1953 годзе. Адзіны гадзіннікавы завод у Беларусі. 80% акцый належыць швейцарскай кампаніі Franck Muller International.
У 2023 годзе адкрыўся музей з экспазіцыяй гадзіннікаў і экскурсіяй па заводзе. На экскурсіі распавядаюць гісторыю завода і паказваюць этапы вытворчасці.
Станкі выразаюць нарыхтоўкі для гадзіннікаў.
Можна замовіць персанальную гравіроўку.

Магчыма выраб цыферблатаў са сваім дызайнам.

Паказалі тэхналогію друку цыферблатаў. Працэс не просты і не хуткі. Кожная фарба наносіцца і запякаецца па чарзе.
Тут успамінаецца дызайнерскі прынцып: не важна, наколькі складаны і доўгі працэс, важны толькі вынік. Калі вынік не вельмі, то працэс не мае каштоўнасці, якім бы складаным ён ні быў.


У музейнай экспазіцыі сабрана калекцыя гадзіннікаў, выпушчаных заводам у розны час. Ёсць гадзіннікі, якія насілі бацькі.


Недалёка ад музея знаходзіцца фірмовая крама. У ёй таксама прадаюцца мадэлі гадзіннікаў з мінулага.


Візіт на завод навёў на разважанні пра месца наручных стрэлкавых гадзіннікаў у сучасным свеце. Мабільныя тэлефоны забралі функцыю вызначэння часу. Смарт-гадзіннікі занялі рынак наручных гадзіннікаў. Дарагія стрэлкавыя гадзіннікі існуюць як сімвал статусу. Для звычайных наручных гадзіннікаў застаецца роля дэкарацыі і аксэсуара. Значыць, такіх гадзіннікаў павінна быць некалькі пад розныя вобразы.
Пярсцёнкі, завушніцы, ланцужкі. І цяпер гадзіннікі — гэта дэкаратыўны аксэсуар, які страціў сваю функцыянальную ролю.
Спадабалася ідэя аднастлелавых гадзіннікаў. Класна для тых, хто хоча запаволіць сваё жыццё.
Вердыкт: варта наведаць.
11 лютага 2025